Свята "Сябруюць дзеці на планеце!" (Дзень абароны дзяцей)
1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта не толькі адзін з самых радосных свят, але і ўспамін для дарослых аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў абароне і клопаце. Вось і ў нашай установе адукацыі гэты дзень прайшоў па асабліваму: з вясёлай музыкай, са звонкімі дзіцячымі галасамі, з рухомымі гульнямі, а яшчэ да нас завіталі клоўны. Дзеці былі вельмі рады гасцям і з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, конкурсах і танцах, прапанаваных ім.