Ты расці, расці наш агарод!
Да самых маленькіх выхаванцаў нашага сада зазірнуў незвычайны госць - Чыпаліна. Дзеці з выхавацелем расказалі яму як трэба садзіць агарод, а потым даглядаць яго. Пасля ўсе дружна заняліся справай. Атрымаўся агарод на славу. Цяпер малышы разам з новым сябрам будуць даглядаць гародніну, а потым збяруць багаты ўраджай.