Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вопыты з вадой. Падарожжа фарбаў.

Дата: 4 апреля 2022 в 06:18, Обновлено 29 декабря 2022 в 08:30
100 просмотров

    Дзіця па сваёй прыродзе — даследчык. Імкненне назіраць і эксперыментаваць, самастойна шукаць новыя звесткі аб свеце - найважнейшыя рысы дзіцячых паводзін. Уяўленні, сфарміраваныя ў выніку ўласнага даследчага пошуку, значна трывалей і надзейней тых, што атрыманы рэпрадуктыўным шляхам.

     Улічваючы гэта,  выхавальнікі нашай дашкольнай установы адукацыі пры планаванні сваёй працы важнае месца адводзяць наянасці разнастайных вопытаў і эксперыментаў.

Вольга Уладзіміраўна і дзеці з групы інтэграванага навучання і выхавання правялі вопыты з вадой і адзначылі наступныя вынікі: вада — гэта вадкасць, якая не мае паху і колеру, а таксама густу. Пры дабаўленні цукру становіцца салодкай, а калі дабавіць фарбы — змяняе колер. Дзеці з цікавасцю паназіралі якая ж фарбаў пераможа і афарбуе большую частку сурвэткі.

       Нам, выхавальнікам, заўсёды цікава назіраць за дзіцячымі эмоцыямі ў час выканання такіх «чароўных» вопытаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.