Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Зробім наш дом чысцейшым!"

Дата: 19 апреля 2022 в 22:04
91 просмотр

                                                   «Зробім наш дом чысцейшым!»
    У рамках рэалізацыі экалагічнага праекта "Зялёная школа" ў ДУА "Яслі-сад в. Пагародна" выхаванцы старэйшай групы прадставілі тэатралізаванае прадстаўленне "Зробім наш дом чысцейшым!" для сваіх сяброў з дзіцячага сада.
    Падзеі нашай маленькай гісторыі развіваліся на лясной палянцы, куды выхаванцы прыйшлі ў паход. Пачыналася ўсё цікава і весела: дзеці ля вогнішча расказвалі гісторыі, спявалі песні і гулялі ў гульні, але раптам з бядой прыбег Мішка і расказаў, што набліжаюцца няпрошаныя «госці» Звалка і Мусар і засмечваюць усю прыроду на сваім шляху.
    Дабраўшыся да нас на паляну, Звалка і Мусар не забыліся і наша месца адпачынку ператварыць у звалку. Дзецям гэта вядома ж не спадабалася, і яны вырашылі пераканаць "гасцей", што так рабіць нельга.
     Выхаванцы імкнуліся давесці Звалцы і Мусару, што яны паступаюць вельмі дрэнна з дапамогай розных гульняў: "Усё залежыць ад цябе", "Навядзем парадак", "Рассартуйце смецце". Спрабавалі абудзіць пачуццё віны павучальнай песняй "Ох, страдает планета", але "госці" не здаваліся і працягвалі засмечваць паляну.
    Паглядзеўшы, што дзеці не спраўляюцца з няпрошанымі "гасцямі", на дапамогу прыйшлі іх сябры. Дашкольнікі прадэманстравалі экалагічныя знакі, якія указываюцца на ўпакоўках. Расказалі пра тое, што ёсць таксічныя і нетаксічныя адходы і навучылі правільна іх сартаваць. Таксама расказалі аб важнасці перапрацоўкі другаснай сыравіны, аб тым, што некаторыя адходы можна перапрацоўваць некалькі разоў, атрымліваючы карысную прадукцыю.
    Пасля атрыманай інфармацыі Звалка і Мусар ўжо пачалі задумвацца, ці правільна яны паступаюць. Канчаткова пераканаць няпрошаных "гасцей" дапамагло яркае незвычайнае дэфіле касцюмаў з непрыдатнага матэрыялу, якія зрабілі бацькі сваімі рукамі. Дэфіле настолькі ўразіла Звалку і Мусара, што пасля яны з задавальненнем самі папрасіліся ўдзельнічаць у ім, паабяцаўшы, што ніколі не будуць засмечваць прыроду.
   Вось так, у які раз, дабро перамагло зло! Мы з дзецьмі спадзяемся, што і ў сапраўдным жыцці мы пераможам сваё нядбайнае стаўленне да забруджвання навакольнага асяроддзя!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.