Тэматычны тыдзень "Мы памятаем!"
Дзень Перамогі - сімвал непахіснага духу і гераізму савецкага народа. Колькі б ні рабілася спробаў перапісаць гісторыю, мы заўсёды будзем памятаць вялікі подзвіг нашага народа і цану, якую ён заплаціў за мір.
У гонар гэтага светлага свята ў нашай дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі "Яслі - сад в. Пагародна" прайшоў тэматычны тыдзень "Мы памятаем!", вынікі якога можна ўбачыць на ўпрыгожаных вокнах, на тэматычным кветніку «Мая вясна, мая Перамога». У рамках тыдня была арганізавана экскурсія для старэйшай групы дзіцячага сада ў «Музей баявой славы» Пагародненскай сярэдняй школы, праведзены заняткі ў групах «Стужка памяці», «Салют Перамогі», «Кветкі ветэранам», «Дзень Перамогі» і інш.. Паштоўкі «9 Мая», якія дзеці зрабілі сваімі рукамі, былі адпраўлены былым малалетнім вязням фашысцкіх канцлагераў - Ніне Данілаўне Дзям'янчанкавай і Ніні Міхайлаўне Красоцкай. Святочным завяршэннем стала ўскладанне дашкольнікамі кветак і вянка на помнік дзяўчатам — сувязісткам, якія загінулі абараняючы нашу пагародзенскую зямлю ў студзені 1945 года (Валя Паліканава, Каця Дзьячкіна, Шура Цярохіна, Таня Панамарова).
Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню ўяўленняў дзяцей аб традыцыях святкавання Дня Перамогі, аб гераічных старонках гісторыі нашай Радзімы і выхаванні патрыятызму.
Вельмі важна з дзяцінства перадаваць гісторыю і даніну павагі героям вайны, каб памяць аб подзвігу жыла праз гады і стагоддзі.