Пэндзлікі ў бок, сябры…
Пэндзлікі ў бок, сябры…
( нетрадыцыйныя тэхнікі малявання)
Маленькія мастакі групы інтэграванага навучання і выхавання на працягу тыдня стваралі свае шэдэўры з дапамогай нетрадыцыйных тэхнік малявання. З прапанаваных мною тэхнік, дзецям больш за ўсё спадабалася "кляксаграфія". У выхаванцаў атрымаліся крэатыўныя работы: “Салют выпускнікам ясляў-сада”, “Вясёлыя кляксы”.
Вельмі цікава і займальна выхаванцы стваралі свае шэдэўры каляровымі далонькамі. Дзеці былі ў захапленні ад атрыманага выніку: кожны матылёк быў яркім, арыгінальным і вясёлым.
Не менш займальна яны малявалі змятай паперай. У іх лёгка і проста атрымалася “Вясновае дрэва” і “Дзьмухаўцы”. Нетрадыцыйныя тэхнікі малявання з'яўляюцца выдатным спосабам развіцця творчых здольнасцяў маленькіх мастакоў.