Падарожжа ў свет насякомых
Падарожжа ў свет насякомых здзейснілі дашкольнікі з аг.Пагародна.
Улетку прыгажосцю прыроды можна любавацца на кожным кроку. Трэба толькі не ўпусціць дзіўныя моманты, а паказаць іх дзецям. Вось і вяслях-саду аг. Пагародна займальна і цікава прайшоў "Дзень насякомых".
Пачалося вандраванне з гутаркі па тэме: «Насякомыя», «Карысныя і шкодныя казуркі», «Ці трэба берагчы казурак». Дашкаляты разглядалі карцінкі з выявамі насякомых, актыўна разгадвалі загадкі, пазнаёміліся з творамі В. Біянкі «Як мурашка дадому спяшаўся», М. Барадніцкай «Гутарка з пчалой».
Адправіўшыся ў займальнае падарожжа па экалагічнай сцежцы на краявідных кропках "Дзікі луг", "Пчальнік", "Лясная палянка", "Клумба для матылькоў" дзеці змаглі пашырыць і ўдакладніць свае ўяўленні аб насякомых, іх характэрных асаблівасцях і прыстасаванасці да навакольнага асяроддзя, аб спосабах перамяшчэння, харчавання і многае іншае.
Маленькія даследавальнікі з пазнавальнай цікавасцю назіралі за казуркамі, вучыліся адрозніваць іх па характэрных прыкметах, параўноўваць. З задавальненнем удзельнічалі гульнях: "Злаві камара", "Пчолы і кветкі", "Знайдзі домік казурцы", "Чацвёрты лішні" і іншыя.
У завяршэнне займальнага і цікавага дня, свае ўражанні рабяткі перадалі праз выяўленчую дзейнасць: дзеці малодшага ўзросту змайстравалі прыгожых, яркіх божых каровак, а дзеці старэйшага ўзросту арганізавалі конкурс малюнкаў на асфальце "Дзіўны свет насякомых".
Дзякуючы праведзенай працы нашы дзеткі свядома могуць адказаць на пытанне, чаму неабходна беражліва ставіцца да казурак, будуць любавацца, захапляцца, кахаць і берагчы прыгажосць прыроды.