Дзень добрых спраў
Выхаванцы груп працавалі на агародзе. Пагодлівы летні дзянёк толькі спрыяў добраму настрою, працы, зносінам - усе працавалі дружна і весела. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім жаданнем і энтузіязмам палолі агарод, палівалі будучы ураджай і кветачкі, падвязвалі памідоры, каб вецер не зламаў іх, не забыліся павырываць пустазелле на «злакавым полі»..
Калектыўная працоўная дзейнасць не толькі абяднала дзяцей, даставіла шмат радасці, спрыяла наладжванню дружалюбных ўзаемаадносін, але і садзейнічала фарміраванню ў дзяцей працоўных навыкаў, пачуцця адказнасці за даручаную справу.