Свята Мыльных Бурбалак прайшло ў нашым яслях-садзе. Дзеці прынеслі бурбалкі ўсіх колераў і памераў. На вясёлую летнюю пляцоўку завітала незвычайная госця - прынцэса Мыльных бурбалак, якая запрасіла ўсіх ад малога да вялікага ў сваю краіну, каб навучыць чараўніцтву.
У гасцях у прынцэсы дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў вясёлыя гульні «Гарэзлівы дожджык», «Раздувайся бурбалка», спаборнічалі - хто хутчэй і больш надзьме чароўных бурбалак. Выхаванцы, з дапамогай кактэльных трубачак, з радасцю рабілі пышную рознакаляровую мыльную пену.
У завяршэнні дашкольнікі пускалі мыльныя бурбалкі і любаваліся іх прыгажосцю і разнастайнасцю! Свята прынесла дзецям мора радасці, святла, шчасця і зрабіла на іх незабыўнае ўражанне. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарадзіліся добрым настроем на цэлы дзень.