З канструктарам сябрую — усё што хочаш я змайструю!
Дзіця - прыроджаны даследчык і вынаходнік. Ён мае неабмежаваную магчымасць прыдумляць і ствараць свае пабудовы, канструкцыі, праяўляючы кемлівасць і творчасць. Гульні па канструяванню развіваюць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці дзяцей, спрыт, стараннасць, выхоўваюць працавітасць, уседлівасць і цярпенне.
Менавіта таму сенняшні дзень у нашым садочку прайшоў пад назвай «З канструктарам сябрую — усё што хочаш я змайструю!». Дзецям былі прапанаваны розныя віды канструктару на сямі пунктах. Адны выбралі ціха адасобіцца ў старонцы, ствараючы свой «шэдэўр». Другія ж, наадварот, правялі свой час весела і задорна з сябрамі.