Зіма - суровая пара года. Час падумаць аб птушках. Мала корму нашы пятнатыя сябры знаходзяць пад снегам. Мы вельмі рады ім дапамагчы!
У рамках арганізацыі пераемнасці ў навучанні паміж установай дашкольнай адукацыі і першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі вучнями 4 класа была арганізавана шэфская дапамога ў вырабе кармушак для птушак.
Марозным дзяньком выхаваннцы старэйшай групы разам з вучнямі 4 класа павесілі на тэрыторыі дзіцячага сада кармушкі на дрэвы і пасыпалі ў іх птушачкам зерняткі і крошкі.
Пачуццё радасці, задавальнення і гонару ахапіла дзяцей за іх добрую і патрэбную справу.