Апошнімі зімняе свята сустэлі выхаванцы інтэграванага навучання і выхавання ранішнікам "Навагоднія цуды". Не абышлося без злога чараўніцтва Нехачухі, якая не хацела ніякіх святаў, песняў і гульняў. Злая госця нават ёлку зачаравала, і аганькі на зялёнай прыгажуні не загарэліся. Разам са Снягуркай дзеці знішчылі чараўніцва "Нехачухі" і вярнулі навагодні настрой. На свяце стала весела: вадзілі карагоды, спявалі песенькі, гулялі і танчылі. Дзеці прачыталі вершы пра Новы год Дзеду Марозу, за што атрымалі падарункі.