Зімовыя забавы з дэфектолагам
Сёння мы заглянулі ў кабінет дэфектолага, дзе падгрупа дзяцей з групы інтэграванага навучання і выхавання выконвалі заданні і практыкаванні на тэму "Зімовыя забавы". Лагапедычныя заняткі Наталлі Уладзіміраўны напраўлены на варыятыўнасць, даступнасць, а таксама на шырокае выкарыстанне тэхнікі візуалізацыі. Дзецям з рознымі магчымасцямі і навыкамі знайдуцца заданні і гульні па сіле, якія напраўлены на карэкцыю гукавымаўлення, сінхранізацыю паўшар'яў мозга, развіццё дробнай маторыкі і развіццё ўяўлення.
Не абышлося без сюрпрызнага моманту - завітаў добры знаёмы дашкольнікаў "Снегавічок", які павесяліў сваіх маленькіх сяброў.