Выхаванцы старэйшай групы наведалi сталовую Пагародзенскай сярэдняй школы
24 лютага, з выхаванцамі старэйшай групы, была праведзена экскурсія ў школьную сталовую. Перад экскурсіяй дзеці ўспомнілі асноўныя правілы гігіены, якія неабходна выконваць на кухні. Экскурсія суправаджалася пазнавальнай азнаямленчай гутаркай. Нам расказалі аб прадметах кухоннага абсталявання, іх прызначэнні: мясарубка, халадзільнікі, пліта і г.д. Асаблівае ўражанне на дашкольнікаў аказала пліта, вялізныя каструлі, у якіх рыхтуюць сняданак і абед. Дзеці здзівіліся, што школьная сталовая дзеліцца на аддзелы: халодны і гарачы цэх, зоны для мыцця посуду, складскія памяшканні, кожнае з якіх мае сваё прызначэнне. Усе пакоі адрозніваліся чысцінёй, парадкам, зручным размяшчэннем усяго абсталявання.
Цяпер дашкольнікі ведаюць, у якіх умовах работнікі школьнай сталовай рыхтуюць для іх смачныя і карысныя сняданкі і абеды. Экскурсія дзецям вельмі спадабалася, яны былі ў захапленні!