Калектыўныя прагляды да пасяджэння педагагічнага савету
На працягу тыдня ў нашай дашкольнай установе былі арганізаваны калектыўныя прагляды заняткаў па тэме "Фарміраванне патрыятычных пачуццяў у выхаванцаў", дзе выхавальнікі дзяліліся сваім вопытам, паспяховымі і традыцыйнымі метадамі і прыёмамі ў рамках рэалізацыі праграмы дашкольнай адукацыі па дадзенай тэме.
Увазе педагогаў былі прадстаўлены тры заняткі: "Мая сям'я" у рознаўзроставай групе №1 (выхавальнік Бедугніс Алена Уладзіміраўна), "Тут пачынаецца мая Радзіма!" у групе інтэграванага навучання і выхавання (выхавальнік Грыгілевіч Таццяна Чаславаўна), "Мая Беларусь!" у рознаўзроставай групе №2.
І педагогі і выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцыяў, а спецыялісты з невялікім вопытам набылі практычную нагляднасць правядзення заняткаў.