3 сакавіка, паміж выхаванцамі старэйшай групы і 1 класам прайшла спартландыя. Праграма была насычанай і вясёлай. Каманды спаборнічалі ў займальных эстафетах з бегам, заданнямі з мячамі, абручамі, кеглямі, фішкамі.
Праведзеная спартландыя згуртавала дзяцей і зарадзіла энергіяй на ўвесь дзень.