Выстава-конкурс "Распрацоўка і выраб дыдактычных гульняў па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў"
У адпаведнасці з гадавым планам установы адукацыі прайшоў педагагічны савет "Фарміраванне дзяржаўнасці і патрыятызму ў выхаванцаў", у рамках якога была арганізавана выстава-конкурс на распрацоўку і выраб дыдактычных гульняў па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў. У выставе прынялі ўдзел педагагічныя работнікі трох груп рознага ўзросту.
У дадзеным мерапрыемстве была прадстаўлена вялікая колькасць гульняў рознай тэматыкі, якая вызначалася ўзроставымі асаблівасцямі выхаванцаў: любоў да сям'і, пазнанне малой Радзімы, любоў да роднай краіны, сімволіка і святы Беларусі, гісторыя і культура беларускага народа і інш.
Кожны ўдзельнік змог падзяліцца вопытам, майстэрствам і крэатыўным падыходам у стварэнні прадметна-развіваючага асяроддзя, якія спрыяюць патрыятычнаму выхаванню дзяцей.