Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музыкi — удосталь, а гандаль — нiякi

Дата: 28 сентября 2016 в 14:39
442 просмотра

Раённае свята народнай творчасці “На кірмаш у Пагародна” ладзіцца ўжо на працягу некалькіх гадоў. Вось і сёлета, 25 верасня, аграгародок быў напоўнены музыкай і песнямі. Тэрыторыя каля цэнтра культуры стала багатай выставачнай пляцоўкай, дзе адначасова дэманстраваліся садавіна, агародніна і сапраўдныя шэдэўры кулінарнага майстэрства. Сталы аж ламіліся ад восеньскіх дароў, цяжка было адарваць позірк і ад талерак, напоўненых паляндвічкай, каўбаскай, смажанай рыбай, рознай салатай. У банках ганарыста мясціліся замарынаваныя агурочкі ды памідоры, грыбы… І ўвесь гэты прыгожы, рознакаляровы і духмяны натуральны нацюрморт быў аформлены таленавітымі работнікамі культуры з Больцішкаў, Канвелішкаў, Радуні, Пераганцаў, Тракеляў, Жырмунаў. А як душэўна потым яны і іншыя аматары сцэны спявалі песні… Адным словам, малайцы! Прыемным сюрпрызам для мяне стала сустрэча са Станіславай Вікенцьеўнай Міхнай. Яна не толькі знакаміты народны майстар па ткацтву, а яшчэ і спраўны агароднік. Гарбузы, кармавыя буракі, цыбуля, часнок, морква з яе агароду былі на кірмашы самымі вялікімі. Не быў абдзелены ўвагай на свяце і жыхар з горада Іўе Антон Шыдлоўскі. Плакат-лозунг “Дом не пусты, калі ёсць вінаградныя кусты” запрашаў купляць сажанцы вінаграду, якога ў яго расце аж 50 гатункаў. Паспрабаваўшы ружовыя, зялёныя, жоўтыя вінаградзіны, не мог надзівіцца: няўжо такі смачны і салодкі вінаград можна вырошчваць у нашых кліматычных умовах? Атрымоўваецца, можна. І ўсё ж пагародзенскаму святу не хапіла размаху. Кірмаш, так ужо вядзецца з даўніх часоў, перш за ўсё — гэта гандаль, а потым розныя гульні ды забавы. Дык вось, песень і музыкі хапіла надоўга, бо акрамя артыстаў-аматараў Воранаўшчыны потым выступаў народны ансамбль “Лідчанка”. А гандлёвыя рады, якія былі анансаваны ў праграме свята, адсутнічалі. Праўда, была гарачая юшка, шашлыкі смажыліся, попкорн прадаваўся… Але ж людзям хацелася і збожжа прыдбаць, жывой рыбы, мяса свежага… Усё гэта магла прадставіць на кірмаш мясцовая сельгасгаспадарка “Пагародна”, ды і суседнія — “Кастрычнік” і “Доцішкі”. Не атрымалася, хаця сяльчане вельмі чакалі. Будзем спадзявацца, што ўжо на раённых сельскагаспадарчых кірмашах, якія адбудуцца ў кастрычніку ў Радуні і Воранаве, гандаль будзе арганізаваны намнога лепш, багатым на прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.