Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агарод на падаконніку ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 18 апреля в 13:06, Обновлено 18 апреля в 13:10
20 просмотров

У рамках вывучэння тэмы "Што расце на агародзе" мы з хлопцамі інтэграванай групы вырашылі пасадзіць свой маленькі агарод на падаконніку. Каб ім было цікава, мы вырашылі прыдумаць казачны сюжэт: дзядуля, бабуля ў сваім церамку вырашылі пасадзіць агарод. У іх ёсць невялікая гаспадарка, пабудаваны застаронак. Усё аформлена ў вясковым стылі. А агарод яны вырашылі зрабіць у выглядзе паравозіка.

Для пасадкі мы з рабятамі абралі самую непатрабавальную зеляніну: лук, кроп, радыска, фасоля, бурак, морква і інш. Пры багатым паліванні ўсё расце і хутка дае свае ўсходы.
З якім задавальненнем насыпалі зямлю, рабілі луначкі, саджалі насенне і палівалі.
Кожны дзень дзеці, прыходзячы ў групу, беглі да акна, каб паглядзець, як узыходзіць наш агарод.
І вось праз некаторы час наш агарод даў вось якія ўсходы. 
Будзем чакаць ураджаю!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.