Тэматычны тыдзень: "9 мая - Дзень Перамогі"
Дзень Перамогі - гэта самае важнае свята для ўсяго народа. І мы аддаём дань глыбокай павагі людзям, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Дзеці дашкольнага ўзросту павінны ведаць, што вайна прынесла шмат гора і пакуты людзям.
У дашкольнікаў неабходна фармаваць пачуццё патрыятызму, суперажыванне мінулым падзеям Вялікай Айчыннай Вайны, павагу да людзей, якія ваявалі і кавалі перамогу, да ветэранаў вайны.
У перыяд з 6 па 10 мая, у нашым дзіцячым садку, быў арганізаваны тэматычны тыдзень: "9 мая - Дзень Перамогі".
Выхаванцы дзіцячага сада, сумесна з выхавацелямі дашкольнай адукацыі, узнялі флаг Рэспублікі Беларусь пад гучанне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У рамках правядзення тэматычнага тыдня выкарыстоўваліся разнастайныя формы працы з выхаванцамі:
- сумесная і індывідуальная дзейнасць выхавацеляў дашкольнай адукацыі з дзецьмі на тэму "9 Мая - Дзень Перамогі". Праведзены заняткі і гутаркі: "Свята са слязамі на вачах!", "Дзень Перамогі", "Аб Вялікай Айчыннай вайне", паказ рэпрадукцый і фатаграфій з серыі "9 мая - Дзень Перамогі";
- чытанне мастацкай літаратуры, увесь час згадваючы аб тым, што тыя, каго цяпер мы завем героямі, у той час былі звычайнымі людзьмі, дзецьмі, але здзяйснялі подзвігі ў імя Радзімы і Перамогі;
- праслухоўванне песень ваенных гадоў у выкананні дарослых "Песні, з якімі мы перамаглі";
- арганізавана выстава малюнкаў на ваенную тэматыку: "Дзень Перамогі";
- афармленне «Сцяны памяці»;
- выхаванцамі рознаўзроставай групы 2 была праведзена экскурсія ў музей баявой славы Пагародненскай СШ;
- у інтэграванай групе прайшоў занятак па маляванні "Салют Перамогі". Дзеці знаёміліся з нетрадыцыйнай тэхнікай малявання.
У заключэнне, выхаванцы рознаўзроставай групы 2 наведалі помнік Дзяўчатам Сувязісткам, усклалі кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых.
Вот Девятое мая настало,
И поздравить мы всех поспешим
С тем, что гнета фашистов не стало,
И народ наш непобедим.
Мы желаем всем думать о мире,
Но и помнить всегда о войне.
Улыбайтесь сегодня пошире —
День Победы на нашей земле!