Забава "Бабуліны памочнікі"
Сонечным днём выхаванцы вырашылі дапамагчы бабулі Ганне.
Дзяцей бабка сустрэла з радасным настроем і расказала, што сёння свята "Яблачны спас", пазнаёміла з традыцыямі і прыкметамі свята.
Выхаванцы ўпрыгожылі гаспадыню свята яблыню лентамі, дапамаглі сабраць у кошыкі яблыкі, а таксама пагулялі ў беларускую народную гульню "Кот Цімафей і мышы".
Бабуля Ганна аддзячыла выхаванцаў за дапамогу кошыкам спелых наліўных яблыкаў.
Дзень прайшоў весела. Выхаванцы з задавальненнем упрыгожвалі яблыню, дапамагалі бабулі, гулялі.