Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў музей "Тут Радзімы маей пачатак" Пагародзенскага ЦКіНТ

Дата: 18 июля 2019 в 15:05
Автор: ____ _. _.
389 просмотров

     18 ліпеня з дзецьмі рознаўзроставай групы №2 была арганізавана экскурсія ў пакой-музей “Тут Радзімы маёй пачатак” філіала “Пагародзенскі ЦКіНТ”. Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з асновамі быта  беларускага народа мясцовага рэгіёну ў далёкім мінулым,  ўбранства сялянскай хаты.

    У музеі ўзноўлены <font color="#000000"> інтэр'ер</font> традыцыйнай сялянскай хаты і выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць продкаў мясцовага рэгіёна. Маленькія наведвальнікі маглі пакруціць кола калаўрота, з задавальненнем палюбаваліся прыгожымі ручнікамі, дыванамі, патрымалі ў руках верацяно, вілкі, чапялу, стрыгач ці серп. З цікавасцю разглядалі старажытны ліхтар, рэшата, даведаліся аб прызначэнні  ступы, маслабойкі. Дзецям быў прадстаўлены разнастайны па форме і прызначэнню посуд.

     Адзін куток аздабляў вялікі асартымент вытканых паўсядзённых і святочных пакрывалаў з рознавобразнымі стракатымі ўзорамі. Вытканыя яны народным майстрам Рэспублікі Беларусь – мясцовай жыхаркай Станіславай Вікенцьеўнай Міхна. Яна ў пакою-музею вучыць ткацтву дзяцей і моладзь. Так і ў нашых выхаванцаў была магчымасць паспрабаваць ткаць на кроснах.

    Напрыканцы работнікі культуры прапанавалі і заахвоцілі дзяцей да паўторнага наведвання музея-пакою са сваімі роднымі.

     Спадзяёмся, што дадзенная экскурсія пасадзейнічае развіццю пазнавальнай цікавасці да сваёй этнічнай прыналежнасці, уяўленню аб сабе як частцы беларускага грамадства, выхаванню любові да сваёй малой Радзімы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.