Выпуск 2024 года
Выпускны ў дзіцячым садочку.... Цяжка стрымаць пачуцці, якія перапаўняюць бацькоў, выхавальнікаў, а таксама саміх выпускнікоў у гэты час. Гэта самае яркае, доўгачаканае і незабыўнае свята для дзяцей, якое сімвалізуе заканчэнне цудоўнай дашкольнай пары. Здавалася б, толькі ўчора бацькі прывялі сваіх сыночкаў і дачурак, а сёння яны ўжо развітваюцца з "маленькай краінай" пад назвай дзіцячы сад.
Свой першы выпускны дашкольнікі будуць памятаць доўга. Прыгожыя сукенкі і касцюмы, вясёлыя і нават крышачку сумныя песні, сучасныя танцы, шарыкі ў небе і так можна пералічваць вельмі доўга. Прыгожыя вершы і песні пра дзіцячы сад, пра выхавацеляў і бацькоў усхвалявалі ўсіх прысутных. Сюрпрызам было віншаванне ад дзяцей малодшай групы.