Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выпуск 2024 года

Дата: 29 мая в 13:48
13 просмотров

Выпускны ў дзіцячым садочку.... Цяжка стрымаць пачуцці, якія перапаўняюць бацькоў, выхавальнікаў, а таксама саміх выпускнікоў у гэты час. Гэта самае яркае, доўгачаканае і незабыўнае свята для дзяцей, якое сімвалізуе заканчэнне цудоўнай дашкольнай пары. Здавалася б, толькі ўчора бацькі прывялі сваіх сыночкаў і дачурак, а сёння яны ўжо развітваюцца з "маленькай краінай" пад назвай дзіцячы сад.

Свой першы выпускны дашкольнікі будуць памятаць доўга. Прыгожыя сукенкі і касцюмы, вясёлыя і нават крышачку сумныя песні, сучасныя танцы, шарыкі ў небе і так можна пералічваць вельмі доўга. Прыгожыя вершы і песні пра дзіцячы сад, пра выхавацеляў і бацькоў усхвалявалі ўсіх прысутных. Сюрпрызам было віншаванне ад дзяцей малодшай групы.

Засталіся ў памяці дзетак дні напоўненыя займальнымі падарожжамі ў свет непазнаных, неразгаданых, дзіўных адкрыццяў. Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця. У добры шлях, нашы выпускнікі
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.