Самыя маленькія выхаванцы дапамаглi мядзведзю пабудаваць новую бярлогу
Аднойчы зімой прачнуўся мядзведзь з зімовай спячкі, таму што снег пачаў раставаць і яму стала холадна. Стаў касалапы шукаць дапамогі, каб бярлог атуліць мацней снегам. Зазірнуў мішка і ў наш сад да самых маленькіх выхаванцаў. Дзецi з задавальненнем пагадзіліся дапамагчы новаму сябру змайстраваць бярлогу з ваты. Не абышлося без гульняў, загадак і пальчыкавай гімнастыкі. Змайстравалі дружна цёплую бярлогу і мішка пайшоў спаць, падзякаваўшы дзецям і выхавальніку.