Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гульня-віктарына "Знаўцы птушак"

Дата: 3 мая 2022 в 08:51, Обновлено 3 мая 2022 в 09:00
101 просмотр

    На працягу ўсяго года мы назіралі за зменамі ў жыцці птушыных сяброў, удзельнічаючы ў розных акцыях: "Восеньскія назіранні за птушкамі", "Зімовыя ўлікі птушак". Сумесна з бацькамі імкнуліся дапамагчы, каб ім было лягчэй перанесці халады і маразы, а таксама было дзе пасяліцца пры вяртанні з цёплых краін.
     Набытыя ўяўленні аб птушках дзеці са старэйшай групы паказалі ва ўдзеле ў гульні-віктарыне "Знаўцы птушак". Пытанні ў конкурсах былі пабудаваны так, што выхаванцы ўспомнілі і абагульнілі даволі вялікі аб'ём інфармацыі. У конкурсе "Размінка" паўтарылі знешнюю будову птушак, у другім "Загадкавым конкурсе" паадгадвалі загадкі, у "Аўдыё-конкурсе" ўспомнілі як прыгожа гучаць птушыныя галасы, у чацвёртым конкурсе адзначылі якія ж творы прысвечаны гэтым прыгожым крылатым сябрам. Не абышлося без "Мастацкага конкурсу", дзе хлопцы і дзяўчаты паказалі свае ўменне хутка і прыгожа майстраваць птушак.
    Перамагла каманда "Сінічак", але і каманда "Буслоў" добра гуляла, адстаўшы ўсяго на 1 бал. У выніку ўсе выхаванцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.