Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агарод у дзіцячым садку

Дата: 31 мая в 13:08, Обновлено 31 мая в 13:33
22 просмотра

Пасадка агарода ў нашым дзіцячым садку стала традыцыяй. Кожны год, увесну, мы з дзецьмі ў дзіцячым садку садзім агарод. Агарод спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей, гэта дапамагае лепш спазнаць расліннае жыццё. Ён здольны пашырыць і развіваць эстэтычнае пачуццё, уменне цешыцца прыгажосцю раслін, аб умовах, неабходных для росту і развіцці вынікам сваёй працы.


Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў пасадцы агарода. Мы пасадзілі цыбулю, бульбу, часнок і інш. Дзеці з нецярпеннем чакаюць, калі з'явіцца першы парастак. Дзеці маюць магчымасць не толькі назіраць за ростам раслін, але і дапамагаць у пасадцы, праполцы і паліве градак.

У выніку гэтых работ мы замацоўваем і пашыраем веды дзяцей аб раслінах агарода, іх асаблівасцях росту, доглядзе за імі. Развіваем самастойнасць у рашэнні ў праблемных сітуацыях.


Выхоўваем беражлівыя адносіны да сваёй працы. Вучым працаваць у калектыве, атрымліваючы радасць ад сумеснай працы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.