Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Уважаемые ребята, этот информационный ролик для вас!

Министерство здравоохранения, Министерство образования и II национальный телеканал (ОНТ) подготовили ролик с элементарными правилами поведения для школьников во время весенних каникул.
Соблюдение этих простых правил является эффективной мерой профилактики против простудных и вирусных заболеваний.
Информационный ролик "Простые правила безопасности!"

https://drive.google.com/file/d/18Z_JIVuNtt7wJLT82pVawENBD7v-fkIn/view?usp=sharin

Падарожжа ў свет насякомых здзейснілі дашкольнікі з аг.Пагародна.
Улетку прыгажосцю прыроды можна любавацца на кожным кроку. Трэба толькі не ўпусціць дзіўныя моманты, а паказаць іх дзецям. Вось і вяслях-саду аг. Пагародна займальна і цікава прайшоў "Дзень насякомых".
Пачалося вандраванне з гутаркі па тэме: «Насякомыя», «Карысныя і шкодныя казуркі», «Ці трэба берагчы казурак». Дашкаляты разглядалі карцінкі з выявамі насякомых, актыўна разгадвалі загадкі, пазнаёміліся з творамі В. Біянкі «Як мурашка дадому спяшаўся», М. Барадніцкай «Гутарка з пчалой».
Адправіўшыся ў займальнае падарожжа па экалагічнай сцежцы на краявідных кропках "Дзікі луг", "Пчальнік", "Лясная палянка", "Клумба для матылькоў" дзеці змаглі пашырыць і ўдакладніць свае ўяўленні аб насякомых, іх характэрных асаблівасцях і прыстасаванасці да навакольнага асяроддзя, аб спосабах перамяшчэння, харчавання і многае іншае.
Маленькія даследавальнікі з пазнавальнай цікавасцю назіралі за казуркамі, вучыліся адрозніваць іх па характэрных прыкметах, параўноўваць. З задавальненнем удзельнічалі гульнях: "Злаві камара", "Пчолы і кветкі", "Знайдзі домік казурцы", "Чацвёрты лішні" і іншыя.
У завяршэнне займальнага і цікавага дня, свае ўражанні рабяткі перадалі праз выяўленчую дзейнасць: дзеці малодшага ўзросту змайстравалі прыгожых, яркіх божых каровак, а дзеці старэйшага ўзросту арганізавалі конкурс малюнкаў на асфальце "Дзіўны свет насякомых".
Дзякуючы праведзенай працы нашы дзеткі свядома могуць адказаць на пытанне, чаму неабходна беражліва ставіцца да казурак, будуць любавацца, захапляцца, кахаць і берагчы прыгажосць прыроды.

12 июля 2022 в 21:57 | ____ _. _. | нет комментариев

Велапрабег дашкалят напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад в. Пагародна".
Мэта спартыўна-патрыятычнай акцыі- выхаванне патрыётаў сваёй Радзімы, любові да роднага краю і гонару за яго, а таксама далучэнне да здаровага ладу жыцця.
Да пастаўленай задачы ўдзельнікі велапрабегу падышлі з усёй адказнасцю. Бацькі дашкалят упрыгожылі ровары і самакаты нацыянальнымі сцяжкамі, мы, педагогі, карэктавалі перамяшчэнне дзяцей на “велатрасах” , выступаючы пры гэтым у ролі фота і відэа карэспандэнтаў.
Дзеці з вялікім запалам і вяселым настроем арганізавана праехалі некалькі разоў па перыметры тэрыторыі яслей-сада. У акцыі не было ні пераможцаў, ні перможных . У нашым велапрабегу ўсе ўдзельнікі пераможцы !
Гэтаму мерапрыемству папярэднічала вялікая папярэдняя работа.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў ДзУА “Яслі- сад д. Погородно” прайшоў тэматычны тыдзень "Слаўлю родную старонку, слаўлю мой адзіны край!"
У рамках тэматычнага тыдня маленькія патрыёты замацоўвалі і папаўнялі свае ўяўленні аб Беларусі, як дзяржаве, аб роднай краіне, малой радзіме. Знаёміліся з сімваламі Беларусі: васількамі, буслом і зубром, гулялі ў дыдактычныя гульні : “Складзі карту Беларусі”, “Знайдзі сцяг нашай Радзімы”, чыталі вершы на роднай мове, малявалі на асфальце “Я малюю мір” , а яшчэ вадзілі карагоды, спявалі песні, разгадвалі загадкі, гулялі ў народныя гульні.
Таксама былі арганізаваны экскурсіі выхаванцаў ў сельскую бібліятэку і ў «Музей баявой славы» Пагародненскай сярэдняй . У сельскай бібліятэцы дзеці з вялікім захапленнем разглядалі альбомы “Родныя краявіды”, “Пасёлак ў якім мы жывем” , вялі гутарку на тэму “Мая малая радзіма”. У мзузеі баявой славы асабліва ўразіла экспазіцыя ваеннай зямлянкі, стралковая і артылерыйская зброя, рацыя ваенных гадоў.
Арганізаваныя мерапрыемствы яшчэ раз паказалі дзецям і дарослым, што дзень Независимости Республики Беларусь – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай!

1 июля 2022 в 15:06 | ____ _. _. | нет комментариев

У самых маленькіх выхаванцаў цікава і займальна прайшло "Свята пяску".

14 июня 2022 в 09:14 | ____ _. _. | нет комментариев

Радасна, звонка, цёпла і маляўніча прайшло галоўнае свята дзяцінства — Дзень абароны дзяцей у нашым дзіцячым садку.

2 июня 2022 в 06:58 | ____ _. _. | нет комментариев